Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Калі ў сьвет я ні гляну прыгожы,
Кожны раз штось хвалюе душу,
Чуласьць дзіўная грудзі трывожа,
Ня любіў-бы — любіці сьпяшу.

людзей, што ў трудзе, бы мурашкі,
Плечы гнуць, як братоў-бы туліў,
У нядолі, у працы іх цяжкай
Пацяшаў, песьні пеў, весяліў.

Але толькі, ці-ж хопіць мне сілы
Перажыць, не ахутацца ў цьму, —
Калі замест грудзей братніх, мілых
Я да сэрца гадзюку прыжму!?

16-IV—1906 г.