Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэй, хіба ты, мой цёмны бор,
Мой зразумееш боль і жаль
І шумам гулкім аж да зор
Ускалыхнеш прыспану даль.

Гэй, хіба вы, зоркі мае,
Заглянеце ў душу маю
І далям скажаце, як мне
Жыць трудна, як горка цярплю.

1906 г.

|}