Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ЛЮДЗЬМІ

Трудна, крыўдна жыць на сьвеце
Між нячулымі людзьмі,
Ня раз вочы маладыя
Заліваюцца сьлязьмі.

Ня раз сэрца затрасецца
Ад няпраўды векавой,
Ня раз так яны дадзенуць,
Што растаўся-б і з душой.

Адных выракса-б навекі,
Кляцьбой плюнуў-бы другім,
За дазнаныя ўсе крыўды,
Эх, і мсьціў-бы, мсьціў усім!

9-XI—1906 г.