Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Цемната і слата,
Вецер б‘ецца ў вакно,
Як-бы нанач у хату
Ён просіцца,
Як-бы стужай яму
Надаела даўно
Ў чыстым полі бязвольна
Разносіцца.

Я ў хаце адзін
І мінуты лічу,
Ці ўжо скора ноч гэтая
Скончыцца?
Адзіноцтва-ж, як здань,
Мігаціць у ваччу,
Ля пасьцелі вужакаю
Корчыцца!

1913 г.