Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗАМЧЫШЧА

Спавіты няпамяці мглою
Руіны замчышча ляжаць;
Муры зарасьліся лазою,
Навакол балотная гаць.

Людзкой не пачуеш гамонкі,
Ня стукае там конь капытом,
Скрозь вее магільнай палонкай
Жах кожным ківае кустом.

Адно, часам птах заблуканы
Залыпае крыльлем на ўмор.
Ды выгнаны зьвер на паляны
Выцьцём закалыша прастор.

1908 г.