Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПА ДАРОЗЕ

Ідзеш па каменьнях,
Глядзіш на каменьне,
З каменьня і цэглы
Муры і скляпеньні.

Драўляныя хаткі,
Ў прысадах — дарогі,
Мураўка і кветкі
Кладуцца пад ногі.

*

Жалезныя краты
Звакол пазіраюць.
Шум, скрыгат, задуха
Душу выдзіраюць.

Бязьмежнае неба,
Зялёнае поле,
Чырыканьне птушак…
А воля! А воля!..

1910 г.