Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА НОВЫ (1914) ГОД

Новы Год у народ
Зважна йдзе,
І з сабой думак рой
Ён вядзе.

Дзе ні глянь — моц жадань
Людзі шлюць;
Тыя ўцех, тыя мех
Грошы ждуць.

Ну, а я і сям‘я
Родных мне
Йдзем з такою мальбой
Да цябе:

Дай свабод, Новы Год…
Долю дай,
І ўскрасі, прасьвяці
Родны Край.