Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДАЛЕЙ І БОЛЕЙ…

Далей і болей рвуцца і хочуць
К нечаму, нечага людзі,
Знойдуць, што хочуць, думкі зноў точаць
А мо‘ ня то яшчэ будзе?

Дзіўныя людзі! Проста, сьмех толькі,
Лезуць, куды ні папала,
Вечна іх мучаць нейкія болькі,
Вечна ім нечага мала.

Хай-жа якому ў зубы сьмерць гляне, —
Чорт за душу ўпляцецца, —
І ўсё яго тут — дамоўка паняй,
Сьпіць ані-ні зварухнецца.

20-VII—1907 г.