Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ПАМАЛІСЯ…

Памаліся, старча,
За дабро, за збожжа;
Што сяўцоў сабою
Пракарміць ня можа.

Памаліся, старча,
За жывёлку-статак,
Што ідзе, рыкае
Каля дымных хатак.

Памаліся, старча,
За людзей, за нелюдзь,
Што ляглі, заснулі,
Што жывуць і дрэмлюць.

Памаліся, старча,
І за край свой родны,
Што гадкі кароце
Ў сіверах нязводных.
..........
Памаліся, старча!

Бэнін, 15-X 1909 г.