Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паўставаць будуць тыраны,
Але мы ня зьляжам,
Крывёй збрызгаем паляны,
А свайго дакажам.

Наша гора, нашы сьлёзы,
Кроў і пот крывавы
Стануць ў сьпёкі і марозы
За нашыя правы.

З грудзей нашых панясецца
Вір песень прымучых
І ў адзін голас зьліецца,
У адзін магучы.

„Сьмерць таму, хто хлеб астатні
Бедным выдзірае!
Сьмерць таму, хто на люд братні
Кайданы ўзьдзявае“!

2-VI—1906 г.

|}