Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЛАЖЫЎШЫ РУКІ…

Злажыўшы рукі накрыж,
Стаім, як вехі ў полі,
І з дня на дзень чакаем,
Чакаем лепшай долі…

А дні за днямі сходзяць,
У вечнай гінуць далі…
Чакалі мы, чакаем,
І што-ж мы дачакалі?…

6-III 1912 г.