Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НЕ ЧАКАЙ…

Не чакай пацехі скорай,
Думкай дай заснуць,
Што, паспагадае гору
Твайму хто нібудзь?

Не чакай ты ласкі братняй,
Што, можа калі
Дабравольна і бясплатна
Дастанеш зямлі?

Не чакай, што ржа з гадамі
Паесьць ланцугі,
Што мінуцца сабой самі
Нагайкі, штыхі?

Не чакай… Знай, да магілы
Жывеш з сілы рук, —
Павер сіле, толькі сілай
Збудзешся ўсіх мук!

Рухне ўсё, што з веку сходзе,
Ляжа к шчасьцю сьлед;
Так з зімы вясны разводзьдзе
Аднаўляе сьвет.

14-VI—1907 г.