Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Дзе ты схавалася, яснае сонца,
Ясныя летнія дні дзе падзеліся? —
Сьцюжа гуляе па роднай старонцы,
Зімнія пясьні расьпеліся.

Стогнуць мяцеліцы грозныя ў полі,
Ціснуцца думы пра шчасьце былое,
Сэрца лядзеніцца з жалю, з нядолі —
Бедная сэрца людзкое.

Беднае, беднае… Колькі мучэньня
Быт чалавечы табе пасылае!..
Ох, каб ня сэрца, было-бы сьлёз меней, —
Шчасьліў, хто сэрца ня мае.

6-XII 1906 г.