Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/330

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НЯДЗЕЛЯ

З польскага — Л. Кандратовіча

Маеце з нядзелі
Песьні тут чатыры —
Часам сьніць ня сьмеліў,
Што ліецца з ліры.

Як грымне нудою,
Уцякаў-бы недзе! —
Пісьне, як пілою,
Сэрца пераедзе.

Ліра адпявае:
Дзе-ж душу схаваці?
Аб чым доля грае, —
Мушу падцінаці.

I. РАНІЦА

На поўнае гора
Людзкое прысельле
Спусьцілася з гораў
Сьвятая нядзеля.

З-за хмар плыве сонца,
Шуміць ніваў колас —
Па ціхай старонцы
Разносіцца голас.

Далінам, дзе кветкі,
Іграе, вяселіць…
Гэй, цешцеся, дзеткі:
Сягоньня нядзеля!