Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/328

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ПАЛЕСЬСІ

З польскага — Л. Кандратовіча

Сярод багнаў і бораў,
На пясочку на рыжым
Села вёска ў пакоры,
Як убогі пад крыжам.

Шумяць тонкія сосны,
Нуды ў шуме тым многа:
Выгляд вёскі нязносны,
Выглядае убога.

Людзі ў зрэбных сярмягах,
Лапці ногі ім вяжуць,
У ваччу голад, смага.
Б‘е ад іх дым і сажа.

Тарчаць пуняў і хатаў
Ломам сьцены-шкілеты —
Замест гонтаў на латах —
Лахманы з ачарэтаў.

Гняздо-ж бусел бясьпечна
На страсе пачаў класьці: —
Селянін верыць вечна,
Што яго ў гэтым шчасьце.

Не пляці гэтых божбаў…
Жывуць буслы пустынна,
Калі-ж слухаць варожбаў, —
Шчаснай ваша краіна.

О, жывем мы шчасьліва!..
Трудна хлеба век меці,