Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/327

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Што мне шчасьцем уквяціла
Сьцежачкі-пуціны!

Бо аб гэткім шчасьці самі
Ня сьнілі народы
І ня выкажаш славамі,
Хіба песьняй, одай…
.........
Ой, ты, доля залатая,
Дзе ты запрапала?
Без цябе-ж во сірата я
Па век векаў стала.

1905 г.

|}