Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/296

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЛІСЬЦЕ

З рускага

Мы, лісьце, лісточкі,
Цьвіцём і блішчым,
Да часу дні, ночкі
На суччы вісім.

Праз цёплае лета,
Былі мы ў красе,
Гулялі з праменьнем
Ясьнелі ў расе.

Дый зьнікнуў час ласкі.
Птушыны сьціх сьпеў,
Пасохнулі краскі,
Луг зелен счарнеў.

Ну, што-ж нам дарэмна
Вісець і жаўцець, —
Ляпей-жа з вятрамі
І нам паляцець!

О, буйныя ветры,
Хутчэй к нам з вышын!
Хутчэй нас сарвіце
З санлівых галін.

Сарвіце, памчыце,
На крыльлі сваім;
Ляціце, ляціце,
Мы з вамі ляцім!

1925 г.