Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/295

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

СЕЙБІТ

З рускага

Сей-жа, сей, сяйбіток,
Сей ды песеньку пей, —
Праца пойдзе спарней!
Сей ды песеньку пей,
Праца пойдзе спарней!

Стала жыта ўжо сьпець,
Час на поле з сярпом!
Будзем жаць, песьні пець,
Час на поле з сярпом,
Будзем жаць, песьні пець.

Ужо час малаціць,
Дык цапамі жытцо
Будзем дружна мы біць,
Па снапох, каласох
Мы цапамі так біць!

А цяпер-жа чарга
Прыйшла мельніка ўжо,
Намалоў ён мукі
У край поўны мяхі,
Намалоў ён мукі!

Будзем хлеб рашчыняць,
Цеста ў дзежцы мясіць,
Дый у печку садзіць,
Хай пячэцца хлябок,
Што прыдбаў сяйбіток.

1924 г.