Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УСТАНЬ

Устань!
Ўсе, глянь,
Пайшлі…

І вот —
Свабод!
Зямлі!

А ты —
Сьвяты —
Закіс, —

Зьвёў хлеб,
Асьлеп,
Азыс.

Эх, бой,
Як стой,
(Зазлуй),

Злаўчы,
Крычы,
Ваюй!

Ці так
Бядак
Прапаў,

А мо‘
Ты-б што
Дастаў?!

15-VІІ 1907 г.