Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/270

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паплыло паводкаю,
Загуло, як вецер,
Слова беларускае
Па вялікім сьвеце.

Дарма ня мінаюцца:
Працы шчырай леты…
Грамада савецкая
Ушануе гэта.

1930 г.

|}