Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/269

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

БЕААРУСКАМУ ДЗЯРЖАЎНАМУ ВЫДАВЕЦТВУ

1924—1929 г.

Сталі ў рад складальнікі —
Ад таго той бліжэй,
Літару за літарай,
Як пацеркі ніжуць.

„Корпусы“ ды „цыцары“
І побач „пэтыты“
Дыванамі сьцелюцца
Згодна ў гранкі-пліты
.........
Запела „ротацыя“,
А не без карысьці —
За аркушам аркушы
Сыплюцца як лісьце.

Пераплётня аркушы
Шые, рэжа ўволю,
Сьпяшыць літографія
З вокладкай у колер.
.........
Кніга у кнігарні ўжо
Сядзіць на паліцы,
Людзі працавітыя
Сходзяцца дзівіцца.

А ля выдавецкае
Скупаватай касы
Аўтар з мінай скромнаю
Чакае авансу.
.........