Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/265

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

За ўсе пяшчоты і празэнты,
За стрэчу першую ў гумне
Адным слаўцом, як тым лянцэтам,
Зарэзала ўсяго мяне.

Раз неяк тулю яе абмацкам
Чаму-ж, як туляць, ня туліць, —
А тут яна мне торк зьнянацку:
— Час алімэнты ўжо плаціць!

— Пашто лямэнты нам з табою? —
Кажу, але які тут сказ?
............
І што я ёй зрабіў такое
Душа ў душу жылі ўвесь час.

24-VI—1926 г.
Акопы.

|}