Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/263

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ШТО Я ЁЙ ЗРАБІЎ ТАКОЕ?

І што я ёй зрабіў такое?
Душа ў душу жылі ўвесь час,
Цяпер-жа вышла безгалоўе,
Хоць не кажы аб ім пры нас.

Хлапец я здатны і дастатні,
Сякі-такі прыбытак ёсьць.
Таксама ў працы не астатні
І не ўпадаю вельмі ў злосьць.

Сустрэў яе (каб лепей — багнасьць);
Мо‘ за гумном, мо‘ і ў гумне,
І пацягнула раптам магнасьць
Да ёй мяне, яе ка мне.

З тых дат мы сталі, як у змове,
Страчацца з ёй-а дзе і як, —
Аб гэтым богу ды карове,
Як кажуць, ведаць так ці сяк.

Аб гэтым вам найлепей скажа
За ручаём зялёны лог,
Шумлівы лес, што лёс нам важыў,
Ды ў пуні ўтоптаны мурог.

А не адзін дзянёк і ночку
Мы правялі сярод пацех,
Мы нават езьдзілі ўдваёчку
З зваёй красуняй на начлег.

Калі-ж бывала за работу
Якую бралася яна, —
Я памагаў ёй ў ахвоту,
Каб любасьць ня была дарма.