Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/262

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ой, на гэту справу
Ня гультай, ня зломак,
І прыйсьці да слова
Век ня дасьць нікому.

А як створыць плёткі, —
Ўсіх пасварыць зводна:
З роднай жонкай — мужа,
Брата — з сястрой роднай.
...........
Гэткіх гаспадыняў
Няма ў Беларусі,
Дык даруйце, цёткі,
Што крыху пахлусіў.

Ліпень 1926 г.
Менск

|}