Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/237

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бегаў бай па сьцяне…
Ці так добра, ці так не, —
Пчолкі добрымі былі,
Трутня ў госьці прынялі…
Баіць ці не?
— Баіць!

Бегаў бай па сьцяне…
Труцень пальцам ня кіўне;
Пчолкі мёд вясуць да сот,
Труцень есьць ды есьць той мёд.
Баіць ці не?
— Не!

Менск, 6-III 1921 г.

|}