Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/220

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А воўк завые — адгалоскі
Лятуць сюды, калі дзень ціх,
Як-бы воўк адгэтуль вёскі
Забыць ня можа там — у іх.

Для птушкі вольнай і для зьвера,
Як і для думкі — ўвесь ім сьвет!
Для іх ня ўпішаш на паперы
Ні меж гранічных, ні пікет.

А ну, мой косю!
Што там?
Пустка…
Вярні з гасьцінца ў бок гужом!
Бо далей — „пропуск“, і… „пшэпустка“
Стань Разымблюм!
Акопы ўжо!

26-VI 1926 г.
Акопы

|}