Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРАД БУРАЙ.

Што бачу? — ўсё ціха, усё сьпіць над няславай…
Ці ж праўда? — няўжо гэта вораг асіліў?
Няўжо ўсе байцы за народную справу
Ты ранамі зможаны, леглі ў магіле?

Няўжо ўвесь народ упаў гэтак нікчэмна
І даўся бяз голасу дэспоту ў рукі?
Няўжо дух свабоды, дух сілы мяцежнай
Замёр і ня ўскрэсіш ніякай прынукай?

Ці-ж мала няшчасьцяў, ці-ж мала сьлёз мора?
Ці-ж мала кайданаў, мучэньняў ня ў меру?
О, не! Штосьці сэрца іначай гавора, —
Я гэтакай цішы ня веру, ня веру!

Так толькі бывае прад летняю бурай —
І птушка замрэ, й пагляд сонца нясьмелы
На небе-ж зьбіраюцца хмура за хмурай,
І гром заграхоча, і дрогне сьвет цэлы!

14-УІ 1907 г.