Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/215

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі
Да збураных гнёзд на палёх Беларусі;

Як „бежанцы“ тыя, ганяны тугою,
Да роднага краю плывуць чарадою.

А думцы маркотна, а думка ня бачыць,
Як птушка і тая айчынай маячыць,

Мкне з выраю птушка, а думка у вырай,
Ляцела-б, ляцела, а шчыра, так шчыра!

1922 г.