Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/213

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бараніць ў кожны час без адмоў,
Як быў, буду красу волі мілай
Заўсёды гатоў!

Вось які я, піянэр, хоць куды!
Ня смучуся, сьмяюся, вясёлы;
Я ня знаю ні бяды, ні нуды,
Бухну ў бубен — і пайшоў, і пайшоў…
Пераскочыць і горы, і долы
Заўсёды гатоў!

1926 г.

|}