Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Будзь-жа ім, і ў жыцьця барацьбе
Ўжо даросшы гадкоў
Яе весьці да сонца —
Будзь гатоў!

1926 г.

2

ЗАЎСЕДЫ ГАТОЎ!..

Піонэр я малады, хоць куды!
Ня смучуся, сьмяюся, вясёлы;
Я ня знаю ні бяды, ні нуды,
Бухну ў бубен — і пайшоў, і пайшоў…
Пераскочыць і горы, і долы
Заўсёды гатоў!

За свабоду я пайду хоць у вір,
Бо я вольны, як вецер, як птушка, —
Дзядзька Ленін мне адно — правадыр.
За працоўны народ проць акоў
Выйсьці з песьняй сваёй весялушкай
Заўсёды гатоў!

Не баяліся браць барыкад,
Як няволі ішлі крышыць сьцены…
Я таксама разьбураць стары лад,
Дзе застаўся ад мінулых вякоў,
Састарэўшым ваякам на зьмену
Заўсёды гатоў!

Хоць бабулі мне бурчаць, не маўчаць,
Што з багамі ніяк ня міруся…
Чым папала, я гаціць буду гаць,
Я ня толькі ваяваць проць багоў, —
Нават чорта ганяць з Беларусі
Заўсёды гатоў!

Падрасьці-б мне, як мага найбардзей, —
Паказаў-бы сваю моц і сілу!
Сьцеражыся ўжо тады, ліхадзей!