Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

8

Газ. „Сав. Беларусь“ у дзень выхаду яе 1000-га нумару.

Трэба далей славу, што ўжо тысяч
Раз вы слаўна баранілі,
Сьветазарнымі агнямі вышыць,
Каб ня шчэзла ў векаў пыле.

Бо цікуе злосны вораг
Тых, што спыняцца ня ў часе
У сваім паходзе ў зорах
І задрэмлюць на папасе.

*

Трэба біць, у молатаў біць тысяч,
Пакуль сталь яшчэ ня ўстыла,
Каб ня ўздумаў у гэты час лясны сыч
Засьмяяцца з вольных сілаў.

Бо цікуе злосны вораг
Тых, што спыняцца ня ў часе
У сваім паходзе ў зорах
І задрэмлюць на папасе.

*

Трэба многа, яшчэ многа тысяч
Рук завабіць, рук спагадных,
Каб да сонца з сонца сьцежку высеч
І спачыць у снах прынадных.

Бо цікуе злосны вораг
Тых, што спыняцца ня ў часе
У сваім паходзе ў зорах
І задрэмлюць на папасе.

9

Яшчэ ня ўся работа зроблена,
Ня ўсё жніво ў нас пажата, —
Яшчэ краіны стан пагорблены,
Як быў застаўся ён гарбатым.