Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПЕРАД ВІСЕЛЬНЯЙ[1]

Прыблуды з-пад Нявы крывавай,
Калі-ж апомніцесь, калі?
Зашто стапталі маю славу,
Зашто на вісельню ўзьвялі?

Я ў вёсцы жыў, — вы там душылі,
Я быў там нем, я быў там сьлеп;
Жыцьцё ўвялі, як у магіле, —
Дзе ў вёсцы сьвет, дзе ў вёсцы хлеб?

І я пайшоў, пайшоў за хлебам…
Бяда, бразг путаў — дзе ня кінь;
Ня раз начлег пад голым небам
Я меў у пустыні сам адзін.

Так брыў… Дзе ж звалі небараку,
Апошняй сілы дабываў;
І вашых я страчаў служакаў.
Дзе толькі быў, дзе гараваў.

Жыву… Усё горай — чым жыў далей,
Пракляў прыгон паганы свой…
Што хвіля крыкі даляталі —
За волю клікалі на бой.

То падымаўся люд скаваны,
Дзе быў кат-цар і капітал,
Няволі рваліся кайданы,
За трупам клаўся трупаў вал.

  1. Орыгінал гэтага вершу не захаваўся, толькі знайшоўся выпадкова тaпіpoгpaфскі адбітак, які быў аўтарам зроблены ў 1908 г. у рэдакцыі „Нашае Нівы“ і размножаны сярод яго знаёмых. З гэтага адбітку з малымі папраўкамі, верш гэты і друкуецца. Я. К.