Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ДУМАК МІМАХОДАМ

Сонца кажа — ўкараную,
Ночка кажа — ўкамяную,
Мы-ж варожым на абое:
Перш — адно, — пасьля — другое.

4-VI 1911 г.


∗     ∗

Я мець ад кагосьці
І штосьці прывык:
Ад рускага чына —
Нагайку і штык,
Ад польскага пана —
Прыгон і бізун,
Ад роднай зямелькі —
Няўрод і каўтун…

1914 г.