Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

КАЛАТУХА

Род за родам ходзіць ходам…
Многа клопату з „Усходам“.
Водзіць гандаль, як быкамі,
„Младатурак“ султанамі.

Патрасае Талеранам
Пэрсіянец з Сатарханам.
Шум падняўся на поўсьвета…
Бачыць рускі усё гэта, —

Вухам кожны шум хапае
І „на вус“ сабе матае.
А ўсё клопаты Эўропе:
Хто ухопе, хто ня ўхопе?

1909 г.