Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВАЯКІ

Зышліся два сьветы на сьцежцы адной
І аўдарылі ў спрэчку яны між сабой.

— Маё ўжо тут права! — сказаў малады.
Стары: не тваё, а маё — заўсягды!

Дагледзела трэцяе тут іх жыцьцё
І кажа: — Ня ваша, а ўсё тут маё!

Чацьверты ўсім вецер кіўнуў галавой…
Зышліся ваякі на сьцежцы адной.

22-IX 1911 г.