Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЯНКА І СВАБОДА

Прачытаўшы у газэце
Колькі раз нанова,
Што кладуць свабодны арышт
На свабоду слова, —

Янка цемрык усьміхнуўся,
Стукнуўся у грудзі:
Ну, цяпер мая Настуля
Лаяцца ня будзе!

Там-сям з гэтым пахваліўся,
І сапсуў паперы:
Сам спынуўся у халоднай
За… свабоду веры.

1913 г.