Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ХОРАМ

Гоп! Ура, ура, ура!
Расея-лябёдка,
Дай-жа, дай нам хабара!
Ліся рэчкай, водка!

Груганы, зубры таўпой,
Гэй, к нам на раздольле!
Справім дружнай чарадой
Пахаваньне волі!

1909 г.

|}