Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ІСЬЦІННА-ЧОРНАЕ ТРЫО

Дубровін — Пурышкевіч — Іліадор.

ДУБРОВІН ДА ПУРЫШКЕВІЧА

Сып, калега, сып „во-всю“!
Цяпер наша жніва, —
Збунтаваную зямлю
Як стой ашчасьлівім.

Пад свой чорны ўчэрнім хрэст
Права і законы,
Наш цяпер кірмаш і фэст,
Баль у нас „чырвоны“!

ПУРЫШКЕВІЧ ДА ДУБРОВІНА

Дай, давай, прыяцель мой,
Дубінаю жару!
Здавім петлямі, турмой
„Зямлі, волі“ мару.

У казіны запрэм рог
Крамолу мінутна,
Зловім рыбы за сямёх
У вадзіцы мутнай.

ІЛАДОР ДА ПУРЫШКЕВІЧА І ДУБРОВІНА

Я вас, брація моя,
У бой благаслаўляю,
Ад страны как есь всея
Модлы воссылаю.

Дабы цьвіў вавек між вас
Дух Пабеданосца,
Сьветач Грыгмунта ня гас
На нашай старонцы.