Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 6.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

УСЕ САЮЗЫ…

Ўсё саюзы ў беларусаў,
Ўсё апякуны, —
А бадай-жа на іх немач!
Адкуль-жа яны?!

Быў „Крестьянин“, плёў „Крестьянин“
Сеткі, як павук. —
Глупства выйшла — бач няма ўжо
За што зацяць рук.

Скуль узяўся яшчэ шэльма —
„Общество“ скуе, —
„Белорусское“ няйначай,
Цёмныя мае.

Саланевіч ды з кампаняй
Сцапаў гэту мысьль,
А ўсё „истинным“ тым духам
Сьмярдзіць, знай, дзяржысь.

Ох, паможа саюз гэткі
Беларусі нашай,
Як „Крестьянин“, як знаёмы
У хваробе кашаль.

1908 г.