Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ёй сьніцца, што зьнекуля хтосьці
Сьпяшыць у дарозе дахаты,
Што ён так сьпяшыць к ёй у госьці,
Такі малады і багаты.

І ўсьмешка ўсьцьвіла маладая,
І кроў забурліла крыніцай…
Ёй сьніцца… Дый хто там згадае,
Што ўдосьвет папрадусе сьніцца?..

10-XI—18 г.

|}