Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ДАРОЗЕ

Цёмна, сумна ў сонным полі,
Як скрозь сіта ймжыць імжака;
Воддаль прэе ў лесе лісьце,
Як шкілет, тарчаць галіны.

Скрыгатаюць грудзі больлю,
Сэрца сьсе нуда-вужака,
Звод скрабе ў душы агнісьце, —
Будзіць буднія ўспаміны.

Еду, пхнуся бітым шляхам,
Па балоце конь плюскоча,
А ноч крадзецца паціху,
Сыпле чары ўлева, ўправа.

Пхнуся ўдвойчы з жуткім жахам,
Злыдні зіркаюць у вочы…
Ах, хаця-б ня дацца ліху!
Но, мой косю!. Стой!.. Канава!.

29-X—18 г.