Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НА ПОЛІ ТАЕ

На полі стаяў бледны сьнег,
Вясна абходзіць поле…
Пакінь у хаце свой начлег,
Устань са сну, саколе!

Паводка б‘ецца ў берагі
І ў шляхі б‘е нямыя,
Яшчэ разгон адзін, другі —
І ложа тваё змые.

Плакуча шумам стогне бор,
Пракляцьцем бор заводзе,
На тых нясе свой прыгавор,
Што сьпяць на зло прыродзе.

Па небе сонейка дугой
Заносіць круг паволі…
Пакінь начлег у хаце свой,
Устань са сну, саколе!

23-I—14 г.