Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Можам часта мы плакаць
У вялікай бядзе,
Можам часта мы плакаць
У вялікай нудзе.

Але ёсьць-жа такі жаль,
Нанясе благі лёс, —
Што хацеў-бы заплакаць,
Дый ня выцісьнеш сьлёз.