Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Сумна, сумна жыць на сьвеце,
Жыць ня меўшы долі;
Ой, сумней-жа долю меці,
А ня меці волі.

Дык завабма ў нашы сеці
Ясназорку волю,
Што людзям, як сонца, сьвеціць,
Ў радасным прывольлі.

Аб нядолі тады пеці
Ўжо ня будзем болей,
І так шчасьце будзем меці:
Воля будзе доляй!

1907 г.