Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ПЕСЕНЬ НЯДОЛІ

Колькі жуткага,
Колькі горкага
Зла ўсялякага
Ходзіць, поўзае!
І як цяжанька
Сэрцу чуткаму
З гэтай брыдасьцю
Сустракаціся!
Вось канвой брыдзе,
Шаблі бліскаюць,
Людзі бедныя
Звоняць путамі.
Вось сіротанька
Пад варотамі
Плача з голаду,
Стыне з холаду.
Там над працаю
Бескарыснаю
Сілы губяцца
Неакрэпшыя.
Там збыдлеўшыя
Брацьці родныя
Забіваюцца,
Рэчкай льецца кроў.
А там дзеванька,
Хлопцам-зьменьнікам
Ашуканая,
Прэцца к поламцы.
Чутны воклікі
Ўсё хаўтурныя,
Совы толечы
Сьвішчуць радасна.
Эх і як тут жыць
Сэрцу чуткаму,
Адчуранаму,
Адзінокаму!
1906 г.