Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ПОЛЕ РОДНАЕ

Ты і пелікай,
Ты і каменем
Апрыгожылась,
Поле роднае.

Ты і вёскаю,
Ты і горадам
Абнядолілась,
Поле роднае.

З непагодаю
І з няўродаю
Ты змагаешся,
Поле роднае.

Хоць куды, куды
Ты багатае,
Ты і ўбогае,
Поле роднае.

Ты багатае
Горам, сьлёзамі,
Ты убогае
Шчасьцем, доляю.

Ашалелыя
Віхры носяцца
Над табою век,
Поле роднае.

Людзі мучацца
Беспрасьветнасьцю,
Праклінаючы
Поле роднае…

Гэй, папраўся ты,
Адмяніся ты,
Разбудзіся ты,
Поле роднае!

1907 г.