Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сумленьне, край прадаць гатовы
За бліск нагруднага значка.

І з думкай носячысь шалёнай,
Вы! вы! жадаеце з людзей,
Каб вам паверылі мільёны,
Каб вам карысны стогн гудзеў.

Ня вам, ня вам! гасіць паходні,
Што распаліў жывы народ!
І праўда возьме верх нязводне:
Такі ўжо сонца вечны ход.

31-VII—09 г.

|}