Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АПЯКУНОМ

І трудна-ж, трудна, знаць, прышлося
Шмялём струхлеўшага дупля,
Як наша слова праняслося,
Як наша дрогнула зямля!

Загаманілі, зашыпелі
Вось так, пасвоему „во всю“.
Яшчэ паказ — пазнаць на дзеле
Ваўка, і ліса, і зьмяю.

Няварта гэтак расьпінацца,
Мае шмялькі, ў чужым вульлі.
Зацесна вам у нашай хатцы —
Гайда! туды, адкуль прышлі!

Што вы прынесьлі? Што?.. Загляньце
Да беларуса сумных хат…
З тых самых лык пляце ён лапці,
Якія плёў сто год назад.

Вы песьню хочаце спаганіць,
Якой адвечнасьць не змагла,
І свой паступак затуманіць
Брахнёй — з дабра, а не са зла!..

Мы верым, што жывога слова
Ня пойме цёмны ваш хаўрус,
Але у дружбы вашай сковы
Ужо не паверыць беларус,

Як трутні, ласыя на соты,
Вы к нам прышлі ў гадзіну бед;
Чуць толькі сталі да работы,
А груганом гатоў абед.

Цямніц і вісельняў асновы,
Слугі нагайкі і штыха,