Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/261

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АСЁЛ І ЯГО ЦЕНЬ

Асёл, убачыўшы ў вадзе
Ў крынічнай свой асьліны цень,
Зьдзівіўся, стаў, далей ня йдзе,
Глядзіць ды думае, як пень.

Які тут чорт намаляваў
Мяне інакшым, як я ёсьць?
Такія вушы падаваў,
Так пакрывіў на сьпіне косьць!

І, каб сябе не аглядаць
Ды разагнаць сваю нуду,
Ён капытом давай мяшаць
З гразёю чыстую ваду.

1914 г.