Старонка:Янка Купала. Збор твораў (1925–1932). Том 5.pdf/260

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ГРУГАН І САЛАВЕЙ

Груган, сустрэўшы салаўя,
З сваяцтвам лезьці стаў к таму:
„Ты родны мне, як бачу я, —
Хадзі-ж, як брата абыму!

У нас з табой адзін фасон —
Як глюгі крыльлі і насы,
Птушына ў нас быцьцё і сон,
Птушыны маем галасы.

Дык што-ж нам жыць так па сабе?
Пры том табою не гарджу,
Хоць я шмат большы ад цябе
И ў чорнай вопратцы хаджу“.

„О, вельмі дзякую за чэсьць! —
Адпеў салоўка з-над палян
Мо‘ ў нас і адналькова шэрсьць,
А ўсё-ж такі ты, брат, — груган!“

1914 г.